Да Міжнароднага Дня роднай мовы ў філіяле "Пушкоўская сельская бібліятэка" для ўдзельнікаў клуба "Беларусінка" падрыхтавана гадзіна беларусазнаўства "Скарбы родных слоў".
Бібліятэкар Вольга Ігнацік расказала аб святкаванні Міжнароднага Дня роднай мовы, пазнаёміла з кніжнай выставай, прымеркаванай да мерапрыемства.
Удзельнікі клуба чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах. У заканчэнні мерапрыемства паслухалі верш В. Шведа "10 запаведзяў", у якім аўтар вучыць нас берагчы родную мову.