СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

СНЕЖАНЬ

5 снежня - 110 год з дня нараджэння Рыгора Няхая

   Рыгор Няхай — беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 5 снежня 1914 года ў в. Сяліба Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
   Друкавацца пачаў у 1935 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў вершаў «Па сонечных узгорках» (1939), «Мае пакаленне» (1950), «Вялікі мой і ціхі акіян» (1954), «Размова з восенню» (1961), «Асеннія пракосы» (выбранае, 1973), «Слова сябрам» (1982), зборніка апавяданняў і аповесцей «Навальнічнае рэха» (1958), «Героі не адступаюць» (1965), «Сарочы лес» (1966), «Алёшка-атаман» (1967), «Туман над стэпам» (1971), «Шлях на Эльбу» (1976), нарыса «Минская область» (1968, 2-е дапоўненае і перапрацаванае выданне ў 1974).       Для дзяцей напісаў кніжкі «Пра храбрага хлопчыка» (вершы, 1962), «Як расцвітае кветка» (апавяданні, 1968), «Я з табою, гвардыя» (аповесць, 1983). У 1984 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
   На беларускую мову пераклаў «Дзень айца Сойкі» С. Тудара (1952), «Над Чарамошам» М. Стэльмаха (1955), «Памфлеты» Ю. Мельнічука (1961), асобныя творы А. Твардоўскага, М. Рыльскага, П. Тычыны, А. Малышкі, Ю. Збанацкага і іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.
   Зрабіў літаратурны запіс кніг «Партызанскі край» В. Лівенцава (1950), «Браты па зброі» І. Вятрова (1962), «Палескія былі» І. Шубітыдзэ (1969).
   Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.


7 снежня - 75 год з дня нараджэння Віктара Супрунчука

   Віктар Супрунчук — беларускі пісьменнік.Нарадзіўся 7 снежня 1949 года ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і.
    Друкуецца з 1977 года Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Страсці» (1983), «Недзе баліць ля сэрца» (1986), «Набат» (1989), аповесці «Банальны дэтэктыў» (1989), раманаў «Жывеш толькі раз» (1988) і «З плоці і крыві» (часопіс «Полымя», 1990).
   Член Саюза письменникаў СССР з 1985 года.


21 снежня - 90 год з дня нараджэння І.Чыгрынава

   Іван Чыгрынаў — пісьменнік, перакладчык, публіцыст, драматург, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1964 года.
   Нарадзіўся 21 снежня ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Іван Чыгрынаў яшчэ ў дзяцінстве захапіўся паэзіяй, спрабаваў пісаць вершы. Сваім настаўнікам у літаратуры ён лічыў Аркадзя Куляшова. Друкаваўся з 1952 года. Але пачаткам літаратурнай дзейнасці сам пісьменнік лічыў 1961 год, калі было апублікавана яго апавяданне «Праз гады».
   У 1965 годзе выйшаў у свет першы зборнік апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю». Былі выдадзены зборнікі апавяданняў «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі?» (1983) і інш. У іх адлюстроўваецца духоўная прыгажосць чалавека ў мірных і ваенных умовах.
   Асноўнай у творчасці пісьменніка стала тэма Вялікай Айчаннай вайны. Раманы «Плач перапёлкі» (1970), «Апраўданне крыві» (1976, за абодва атрымаў Літаратурную прэмію імя А. Фадзеева ў 1979), «Свае і чужынцы» (1983), «Вяртанне да віны» (1992) і «Не ўсе мы згінем» (1996) звязаны аднымі героямі і месцам дзеяння (вёска Верамейкі).
   Іван Чыгрынаў унёс значны ўклад у развіццё беларускай драматургіі. У цэнтры ўвагі перш за ўсё гістарычныя падзеі, выдатныя дзеячы беларускай гісторыі. Драма «Звон — не малітва» (1988) прысвечана полацкай князёўне Рагнедзе і яе сыну Ізяславу. П’еса «Прымак» (1994) і драматычная аповесць «Брат караля» (1995) пра беларускую дзяржаўнасць часоў ВКЛ.
   Сааўтар сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…» (1970, з Іванам Новікавым, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў 1974 годзе).
   Паводле раманаў «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы» рэжысёр І. Дабралюбаў на кінастудыі «Беларусьфільм» стварыў шматсерыйны телефільм «Плач перапёлкі» (1991).


24 снежня - 70 гадоў з дня нараджэння Сяргея Рублеўскага

  Сяргей Рублеўскі – паэт, празаік, эсэіст, публіцыст.
   Нарадзіўся 24 снежня 1954 года ў вёсцы Бабча Лепельскага раёна.
   Скончыў Бароўскую сярэднюю школу, фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педінстытута (1977).
   Літаратурнай творчасцю пачаў займацца са школьных гадоў.
   Аўтар кніг паэзіі «Адам і Ева» (1999); прозы «Апостраф» (2000), «Азярод» (2003), «Абмытыя валуны» (2005); эсэ «Успеть надышаться», «Мамін шэпт пад абразамі» (2016).
   Публікуецца ў часопісах «Полымя», «Крыніца», «Маладосць», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і іншых. Асобныя творы Рублеўскага перакладзены на рускую і нямецкую мовы.
   Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.
   Лаўрэат прэміі Уладзіміра Караткевіча (2003) і «Глінянага Вялеса» (2013).

 


Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
ЛЮТЫ
САКАВІК
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика

N17471

-
-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204