Яўген Курто — беларускі празаік. Нарадзіўся 7 ліпеня 1924 года ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У друку выступіў у 1949 годзе. Напісаў для дзяцей кнігі апавяданняў «На начлезе» (1958), «Шэсць кароткіх гісторый» (1965), «Лясны ўрок» (1973), нарыс «Падарожжа трох сяброў» (1963), аповесці «Ён быў піянерам» (1960), «Дарога бяжыць насустрач» (аповесці і апавяданні, 1964), «Над ярам» (1966), «Шумеў Нягневіцкі лес» (аповесць і апавяданні, 1968, 1989), «Над ціхай Свідаўкай» (1972), кнігу аповесцей «Насустрач жыццю» (1974).
Пераклаў на беларускую мову казкі народаў СССР, паасобныя творы К. Чапека, Э. Раўда, Ш. Бейшаналіева, Т. Цыруліса, Л. Імерманіса і іншых пісьменнікаў.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.