СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

ЧЭРВЕНЬ

7 чэрвеня - 85 год з дня нараджэння Уладзіміра Скарынкіна

   Уладзімір Скарынкін — беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся 7 чэрвеня 1939 года ў Віцебску.
   Друкуецца з 1955 г. Першы зборнік вершаў «Буслы над аэрадромам» (1969). Аўтар вянка санетаў «Вачэй тваіх паляны» (1980), паэм «Дарога ў неба» (1970), «Насустрач веку» (1971), «Сляпы дождж» (1974), «Высокае сонца» (1976), «Узнясенне» (1983), «Астральны знак Скарыны» (1986). Асноўныя тэмы яго твораў — маленства, апаленае вайной, любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, пытанні духоўнасці.
   Піша для дзяцей (кнігі вершаў, скорагаворак і казак «Канікулярная ангіна», 1991; «Падарожжа ў Крайшарад», 1997; фантастычна-прыгодніцкія апавяданні «У карэце па белым свеце», 2000).
    На беларускую мову пераклаў зборнікі вершаў М. Рубцова «Рускі агеньчык» (1986), М. Вінграноўскага «Украінскі прэлюд» (1999), паэму Дантэ «Боская камедыя» (1997), паэмы Дж. Байрана, «Дон Жуан» і «Прароцтва Дантэ» (2004).
   Лаўрэат Нацыянальная прэмія Італіі (1998), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2000) — за мастацкі пераклад паэмы Дантэ Аліг’еры «Боская камедыя», Прэміі міжнароднага таварыства «Дантэ» (2001), Прэміі Залаты купідон (2011) за пераклады твораў Дантэ і Петраркі.


13 чэрвеня - 190 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Вераніцына

   Канстанцін Верані́цын — удзельнік літаратурнага жыцця ў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Найбойльш імаверны аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».
    Нарадзіўся 13 чэрвеня 1834 года ў в.Астраўляны Віцебскага павета (цяпер Гарадоцкі раён)Віцебскай вобласці.
  Паходзіў з прыгонных сялян .
  Канстанціну Вераніцыну прыпісваецца аўтарства сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе» – аднаго з вяршынных твораў беларускай літаратуры XIX ст. Твор гэты ўнікальны, адзіны ў сваім родзе. Тут усё незвычайна, усё інтрыгуе, прыцягвае ўвагу – ад арыгінальнай фабулы і дзівосных малюнкаў да непаўторнага лёсу і загадкі аўтарства. Гісторыкі літаратуры многія дзесяцігоддзі б'юцца над разгадкай таямніц «Тараса на Парнасе». Шляхам аналізу тэксту паэмы, уважлівага вывучэння ўсёй гісторыі беларускай і суседніх літаратур даследчыкі прыйшлі да высновы, што паэма напісана ў 50-я гг. XIX ст. Магчыма, яна была напісана Вераніцыным у 1855 годзе ў Гарадку. Доўгі час паэма распаўсюджвалася ў рукапісах і вуснай перадачы і апублікавана ўпершыню ў газеце «Мінскі лісток» як ананімны твор.
За подпісам К. Вераніцына да нас дайшла таксама выдатная беларуская сатырычная паэма «Два д'яблы», напісаная ў 1860 годзе ў Маскве, але звязаная сюжэтна з Віцебскам.
  У 2001 годзе на радзіме К. Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку пастаўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» і яе верагоднага аўтара. У 2023 годзе цэнтральнаму скверу ў Гарадку прысвоена назва «Вераніцынскі сквер».


19 чэрвеня - 100 год з дня нараджэння Васіля Быкава

   Васіль Бы́каў — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Другой сусветнай вайны, капітан. Народны пісьменнік Беларусі. Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924года ў в. Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
   Большасць твораў — аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Другой сусветнай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця.
   Сам В. Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічвае з 1951 года, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні «Смерць чалавека» і «Абознік». Першы зборнік «Ход канём» (1960) раскрывае пасляваеннае жыццё савецкіх людзей, іх узаемаадносіны ў працы, побыце, паказвае нараджэнне новых якасцей у характары чалавека, асабліва моладзі.
   Канец 1950-х — пачатак 1960-х гадоў для В. Быкава — час пошукаў самога сябе. Ён піша сатырычныя мініяцюры, гісторыка-прыгодніцкую аповесць «Апошні баец», серыю навел на маральна-этычныя тэмы, другі цыкл ваенных апавяданняў, нарысы, рэцэнзіі. Гэтыя творы сведчаць пра тое, што іх аўтар ішоў да свайго адкрыцця свету, да аналітычнага даследавання чалавечага быцця, рашуча адмаўляючыся ад дробнатэмнасці, апісальнасці. Кожны твор быў для яго своеасаблівай школай майстэрства, пяро пісьменніка сталела, почырк набываў большую індывідуальную афарбоўку, мова — выразнасць і дакладнасць. В. Быкаў набліжаўся да раскрыцця тых трагічных падзей 1941—1945 гадоў, з якімі сутыкаецца галоўны герой яго аповесцей.
    У «Жураўліным крыку» (1959) пісьменнік звярнуўся да ваеннай тэмы, каб застацца ёй верным амаль увесь час. Паводле зместу, шэсць ваенных, кожны з якіх — жывая чалавечая індывідуальнасць, гінуць у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі. У наступных яго аповесцях паўстае перад чытачом гранічна праўдзівае адлюстраванне вайны. Яго творы нязменна нясуць у сабе моцны зарад маральнай энергіі, неабходнай чалавеку сёння.
     Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці «Трэцяя ракета» (1961).
Тэма чалавека на вайне таксама праходзіць праз аповесці «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Праклятая вышыня» (1968). У 1970-я гады В. Быкаў працягвае цыкл аповесцей на ваенную тэму: «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975).
    Ваенныя аповесці В. Быкава — гэта высокамастацкія творы, з якіх складаецца гераічны эпас пра Вялікую Айчынную вайну. У іх аўтар сцвярджае выпрабаваныя ў полымі барацьбы з фашызмам ідэйныя і маральныя якасці: вернасць адвечным агульначалавечым каштоўнасцям, інтэрнацыяналізм, любоў да роднай зямлі, высокую годнасць чалавека-працаўніка і воіна. У творчасці В. Быкава прасочваюцца ідэйна-эстэтычныя пошукі савецкай літаратуры апошняга часу, далейшае развіццё такіх яе неад’емных якасцей, як філасафічнасць, аналітычнасць, псіхалагізм, глыбокае раскрыццё ўнутранага свету чалавека, яго паводзін у экстрэмальных умовах ваенных гадоў. У партызанскім цыкле аповесцей («Круглянскі мост» (1968), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982) з асаблівай сілай выявілася праблема трагічнага, адвечная тэма выбару ў складаных умовах акупіраванай тэрыторыі і партызанскай барацьбы народа супраць фашыстаў. Не менш востра паказаў пісьменнік і падзеі калектывізацыі, да якіх упершыню звярнуўся ў аповесці «Знак бяды». У 1990-я гады В. Быкаў бярэ на ўзбраенне апавяданне. «На чорных лядах», «Бедныя людзі» (абодва — 1994), «Жоўты пясочак», «Зенітчыца», «Палкаводзец», «Палітрук Каламіец», «Падоранае жыццё» (усе — 1995).
    Аповесць «Пакахай мяне, салдацік» (1996) тэматычна звязана з цыклам «ваенных» апавяданняў. Аповесць «Афганец» (1998) расказвае пра салдата-«афганца», які, расчараваўшыся ў жыцці, вырашае забіць тырана. Аповесць «Ваўчыная яма» (1999) расказвае пра жыццё ў чарнобыльскай зоне. Надзвычай складаныя рэаліі ваеннай рэчаіснасці паўстаюць з аповесці «Балота» (2001).
    У гады перабудовы В. Быкаў актывізаваўся як грамадскі дзеяч, публіцыст. Яго выступленні, артыкулы, інтэрв’ю склалі зборнікі «На крыжах» (1992) і «Крыжовы шлях» (1998). Пісьменнік падсумаваў вынікі свайго жыцця і творчасці кнігай успамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002).
     Адной з апошніх прац В. Быкава сталі аповеды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 года «Цярновы шлях», якія пазней увайшлі ў кнігу «Грамадзянін свету» (2004). Кожны з 12 аповедаў пачынаецца лірычна-белетрыстычным уступам самога В. Быкава, які пры гэтым каларытна характарызуе нямецкія рэаліі і апавядальніка.
    Але і пасля смерці Васіля Быкава з’яўляюцца на старонках друку невядомыя беларускаму чытачу творы. У кнігу «Бліндаж» (2007) увайшлі аповесці «Бліндаж» (1987) і «Апошні баец» (1958), якія раней не ўключаліся аўтарам у ніводзін свой зборнік.
    Па творах В. Быкава пастаўлены кінафільмы «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), «Абеліск» (1977), «Узыходжанне» (1977, паводле «Сотнікава», рэжысёр Ларыса Шапіцька), «Знак бяды» (1985), «У тумане» (2012), кароткаметражны фільм «Пастка (руск.)бел.», тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны» (1976, паводле аповесці «На ўсходзе сонца»). В. Дашуком створаны фільм пра В. Быкава «Узыходжанне» (1985). У 1981 годзе быў зняты фільм «Фруза (руск.)бел.», а ў 1989 годзе — фільм «Круглянскі мост». У 2008 годзе выйшаў фільм «Асуджаныя на вайну” паводле аповесці «Пайсці і не вярнуцца». У 2019 годзе зняты фільм па «неваеннаму» апавяданню — «Народныя мсціўцы». Дарэчы, на беларускай мове з ўсіх экранізацый твораў Быкава зняты толькі два фільмы — «На чорных лядах» (рэж. Валерый Панамароў, 1995) і «Народныя мсціўцы» (рэж. Аляксандар Меліхавец, 2019).
    П’еса «Апошні шанц» ставілася ў тэатрах. Былі інсцэніраваны яго аповесці «Абеліск», «Альпійская балада», «Дажыць да світання» (усе — Масква), «Знак бяды» (Гомель, Ленінград, Мінск), «Пайсці і не вярнуцца» (Кастрама, Масква, Чарнігаў), «Сотнікаў» (Ленінград, Магілёў), «Трэцяя ракета» (Кіеў, Масква) і інш. У 1990 годзе пастаноўка радыёспектакляў па аповесцях В. Быкава «У тумане» і «Кар’ер» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР.
    Балет «Альпійская балада» (1967) напісаў Яўген Глебаў, на яго ж аснове стварыў «Сюіту з балета „Альпійская балада“». Оперу «Сцежкаю жыцця» (1980, паводле «Воўчай зграі») стварыў Генрых Вагнер. Да творчасці пісьменніка звярталіся мастакі А. Кашкурэвіч, I. Немагай.
Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1964, за аповесць «Трэцяя ракета»), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974, за аповесці «Абеліск», «Дажыць да світання»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1978, за аповесці «Воўчая зграя», «Яго батальён»), Ленінскай прэміі (1986, за аповесць «Знак бяды»). У 1980 годзе атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.
Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2003, пасмяротна).
    У гонар пісьменніка названы вуліцы ў Гродне, Лельчыцах, Ждановічах, Смалявічах, Фаніпалі.
У горадзе Віцебску ўсталявана мемарыяльная дошка па вуліцы Суворава, 15, на будынку дзіцячай мастацкай школы № 1 (у гэтым будынку з 1923 па 1941 год знаходзілася Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе з 1939 па 1940 год вучыўся Васіль Быкаў). Аўтарамі кампазіцыі з’яўляюцца віцебскія скульптары, члены Беларускага саюза мастакоў Валерый Магучы і Аляксандр Гвоздзікаў. 9 верасня 2020 года ў Мінску на доме па вул. М. Танка, 10, дзе Быкаў жыў з 1978 па 2003 год, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар Ігар Засімовіч). У кастрычніку 2020 года ва ўкраінскай вёсцы Вялікая Севярынка з’явілася мемарыяльная дошка Васілю Быкаву.
    15 чэрвеня 2021 года ва Ушачах паставілі помнік Васілю Быкаву, побач — помнік Рыгору Барадуліну. Аўтар помнікаў — беларускі скульптар Ігар Засімовіч.
    Музей-сядзіба Васіля Быкава адкрыты ў 2004 годзе ў адноўленай хаце, дзе пісьменнік жыў да 1940 года. Знаходзіцца ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Дзейнічае як філіял Ушацкага музея народнай славы.
    Музей-дача Васіля Быкава адкрыты ў чэрвені 2014 года на базе дачы пісьменніка, размешчанай у пасёлку Ждановічы-6 Мінскага раёна. Дзейнічае як філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

 


27 чэрвеня - 90 год з дня нараджэння Віктара Карамазава

   Віктар Карамазаў — беларускі пісьменнік.
   Нарадзіўся 27 чэрвеня 1934 года ў г.Чэрыкаў Магілёўскай вобласці у сям’і настаўніка.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969 года. У 1982—1986 гадах — кансультант Саюза пісьменнікаў БССР.
   Першае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе ў альманаху «Советская Отчизна». З таго часу творы пісьменніка даволі часта пачалі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.
Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).
   Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.
   Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя К. Каліноўскага (1990) — за кнігу публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе», узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».


Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
ЛЮТЫ
САКАВІК
МАЙ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика

N17471

-
-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204