СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

МАЙ

1 мая - 90 год з дня нараджэння Міколы Корзуна

  Корзун Мікола - пісьменнік, аўтар апавяданняў і аповесцей для дзяцей. Нарадзіўся 1 мая 1934 г. у вёсцы Заўшыцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.Выхоўваўся ў Слуцкім дзіцячым доме. У 1956 г. скончыў Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум.
   Працаваў на розных пасадах у саўгасах «Бараўляны» (Мінскі раён), імя Янкі Купалы (Радашковіцкі раён), у Інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (Менск). Завочна вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце.
   Першае апавяданне апублікаваў у 1958 г. (часопіс «Бярозка»). Піша для дзяцей. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Жывы куток» (1962), «Віця Сітніца» (дакументальная аповесць, 1964), «Тры сонцы» (1971), «Чырвоныя зоркі на танках» (1974), «Навальнічная паласа» (дакументальная аповесць, 1979), «Святло чароўнай зоркі» (1989).


   Кастусь (Канстанцін Якаўлевіч) Жук — беларускі паэт. Нарадзіўся 2 мая 1954 года ў вёсцы Затур’я Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года.
   Першыя вершаваныя радкі Кастуся Жука з’явіліся у нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» у 1968 г. У 1979 г. у серыі «Першая кніга паэта» выйшаў калектыўны зборнік «Нашчадкі», дзе была змешчана і падборка вершаў К. Жука. Яго паэтычныя творы раз-пораз друкаваліся ў альманаху «Дзень паэзіі».
  Першая кніга паэта «Планета маёй душы» была надрукавана ў 1982 г. Пазней свет пабачылі кнігі «Зямная ноша» (1988), «Пладаносны агонь» (1991), «У найме сонца» (1992).
   У паэтычных творах К. Жука адной з вядучых з’яўляецца тэма Радзімы: шмат вершаў паэт прысвяціў трагічнай гісторыі Беларусі, самаахвярнасці і мужнасці яе народа. У 1997 г. выйшла наступная кніга паэзіі К. Жука «Галгофа». У зборнік увайшлі паэмы «Дванаццаць апосталаў», «Леснічоўка», «Галгофа», вершы. Глыбокае веданне жыцця з усімі яго праявамі дапамагло аўтару трапна і метафарычна адлюстраваць рэчаіснасць, раскрыць характары літаратурных герояў у іх змаганні з жорсткасцю жыццёвых выпрабаванняў.
  Піша К. Жук і для дзяцей. Аўтар кніг вершаў, казак, скорагаворак і загадак «Шпак купіў магнітафон» (1996), «Бегемот без ботаў» (2004). Вершы паэта «Францыску Скарыну», «Матчыны словы» сталі хрэстаматыйнымі.
  У 1999 г. кніга вершаў «Галгофа» была адзначана Прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

 


6 мая - 120 год з дня нараджэння Паўлюка Труса

   Паўлюк (Па́вел Адамавіч) Трус— беларускі паэт, публіцыст. Нарадзіўся 6 мая 1904 года ў вёсцы Нізок Мінскай вобласці.
   Першую асвету атрымаў у вясковай школе, дзе таксама спяваў у хоры і маляваў вясковыя краявіды. У 1918—1923 гадах вучыўся ва Уздзенскім вышэйшым пачатковым вучылішчы.
У 1923—1927 гадах вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Мінску.
   У 1925 годзе прыняты ў літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Раз на тыдзень наведваў паэтычную студыю, дзе слухаў лекцыі Адама Бабарэкі. Наведваў школы і рабочыя клубы, прымаў удзел у літаратурных дыскусіях. У гэтым жа годзе ўдзельнічаў у першым з’едзе літаратурнага аб’яднання «Маладняк» і быў абраным у яго сакратарыят.
   Друкавацца пачаў з 1923 года. У 1923—1924 гадах публікаваўся ў газетах «Радавая рунь», «Малады араты», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», часопісах «Беларускі піянер», «Маладняк», «Полымя» і інш. У газеце «Беларуская вёска» друкаваў вершы, фельетоны, дасціпныя прыпеўкі, кансультаваў і апрацоўваў допісы карэспандэнтаў (з 30 верасня да 17 снежня 1924 года ў газеце было надрукавана каля дзесяці твораў паэта).
    У 1925 годзе выдаў зборнік паэзіі «Вершы», апублікаваў больш за шэсцьдзясят сваіх твораў у беларускай перыёдыцы. У 1928 годзе разам з Міколам Хведаровічам стварыў серыю літаратурных пародый пад агульным псеўданімам Себасцян Старобінскі, якія былі надрукаваныя ў «Маладняку» (1929, № 4)
   Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). Рыхтаваў трэці зборнік пад назваю «Чырвоныя ружы» і працаваў над паэмаю «Сірата Алеся».
   Пасмяротна выйшлі «Творы» (1935), кнігі Выбраных твораў (1931, 1940, 1941, 1946, 1949, 1953, 1958, 1967, 1977, 1979), «Новай квадры настаў маладзік» (вершы і паэмы, 1984). Для дзяцей была выдадзеная кніга паэзіі «Падаюць сняжынкі» (1983).


18 мая - 60 год з дня нараджэння Наталлі Батраковай

   Наталля Батракова нарадзілася 18 мая 1964 года ў гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці.
   У 1981 годзе скончыла Бялыніцкую СШ № 2. У 1986 годзе скончыла Беларускі інстытут інжынераў жалезнадарожнага транспарту ў Гомеле. Працуе главой прадстаўніцтва замежнай транспартнай кампаніі.
   Вершы спрабавала пісаць з 16 гадоў. Вядомым аўтарам стала пасля дылогіі "Территория души".
Яе кнігі раманы-дылогіі "Территория души" і "Площадь согласия" сталі сапраўднымі бэстсэлерамі на беларускім кніжным рынку.
   Раман "Миг бесконечности" ў 2-х тамах стаў самым прадаваемай мастацкай кнігай у Беларусі ў 2012 годзе.
   Па выніках прафесійнага конкурсу "Брэнд года - 2012", які праводзіўся ў Беларусі 25 студзеня 2013 года, Наталля Батракова стала брэнд-персонай 2012 года ў намінацыі "Культура".


24 мая - 120 год з дня нараджэння Адама Русака

   Адам Русак — беларускі паэт-песеннік. Нарадзіўся 24 мая 1904года в. Пясочнае каля Капыля. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1964).
   Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930) і Ленінградскую кансерваторыю (1934). Быў салістам аркестра Ленінградскага Малога опернага тэатра, Белдзяржфілармоніі.
   Друкаваўся з 1927 года. У 1946 годзе выйшаў зборнік паэзіі «На родных палетках». Таксама аўтар зборнікаў вершаў «Песні і вершы» (1951), «Толькі з табою» (1960), «Звонкія крыніцы» (1965), «Выбранае» (1972), «Закрасуйся, Неман» (1978), «Песні на словы А. Русака» (1980), «Засцілайце сталы» (1984). Надрукаваў некалькі зборнікаў вершаў для дзяцей: «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю урок» (1980), «Дружбакі» (1987).
   На тэксты вершаў А. Русака напісана каля 300 песень. З іх найбольш вядомымі сталі песні: «Бывайце здаровы», «Лясная песня», «Толькі з табою», «Не шукай», «Не за вочы чорныя», «Як правёў мяне Цімох”.

 


Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
ЛЮТЫ
САКАВІК
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика

N17471

-
-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204