|
Змітрок (Дзмітрый Дзмітрыевіч) Марозаў - беларускі паэт, празаік, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1992 года. Нарадзіўся 2 студзеня 1954 года ў пасёлку Язбы Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Язбоўскую СШ у 1970 г., у 1975 годзе — агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Першы верш З. Марозава надрукаваны ў Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» у 1977. Першы зборнік паэта «Пад небам бусліным» выйшаў у 1982 годзе. А да гэтага малады паэт друкаваўся у часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Родная прырода», у рэспубліканскіх і абласных газетах. Цікава, што вершы 3. Марозава былі заўважаны не толькі ў Беларусі. У 1981—1982 гадах пераклады яго твораў былі выдадзены на рускай і украінскай мовах. А ў 1983 годзе ў Маскве, у выдавецтве «Молодая гвардия» была выдадзена яго кніга «Огонь и жито». Выдаў некалькі паэтычных зборнікаў. Вершы паэта аб праблемах сучаснай вёскі, аб працы хлебароба, аб наступствах чарнобальскай бяды, аб захаванні гістарычнай спадчыны, аб ахове прыроды. Яго вершы яго пранікнёна- душэўныя, насычаныя цеплынёй, сялянскай дабрынёй. 3. Марозаў з’яўляецца аўтарам першага ў славянскім свеце складанай формы паэзіі — вянок вянкоў санетаў. Ён піша апавяданні для дзяцей у каторых у навукова-папулярнай форме апавядае пра агародныя, палявыя і лугавыя расліны, якія растуць на Беларусі. З. Марозаў — аўтар публіцыстычных нарысаў пра беларускую вёску, мінулую вайну. На некаторыя яго вершы напісана песні, якія гучаць на беларускім радыё і телебачанні. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за кнігу вершаў «Хлебны верасень», прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995) за кнігу «Ачышчэнне сяўбой» і «Сын чалавечы», намінант прэміі «Залаты купідон» (2006).
Іван Кірэевіч Сярко́ў — беларускі дзіцячы пісьменнік. Нарадзіўся ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. З 1948 года служыў у Савецкай Арміі. Скончыў артылерыйскае вучылішча (1952). Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1960 года — старшы рэдактар, у 1961—1989 гадах — галоўны рэдактар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 года адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Літаратурную працу пачаў у 1962 года з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў (часопіс «Вожык»). Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам — артылерысты…» (1989). Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы — хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974 годзе,
Алесь Савіцкі (Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі) - пісьменнік, грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987). Член Саюза пісьменнікаў СССР і СП БССР з 1961 года. Нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў Полацку ў сям’і кадравага афіцэра Чырвонай Арміі. З 1942 года — партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 года — камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944—1945 гадах — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1943 года (Ветрынскі раён, газета «Чырвоная звязда»). Першы празаічны твор апублікаваны ў 1948 годзе (полацкая абласная газета «Бальшавіцкі сцяг»). Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцяў для дзяцей. Шэраг твораў перакладзены на рускую, украінскую, узбекскую, грузінскую, славацкую мовы. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені (1985), «Знак Пашаны» (1984), Славы III ступені (1944), Францыска Скарыны (2009). Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970) — за аповесць «Самы высокі паверх», Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (2002) — за кнігу «Дзівосы Лысай гары», Літаратурная прэмія Расіі «Прохараўскае поле» (2010) — за раман «Верасы» і трылогію «Дзівосы Лысай гары».
Васі́ль Хо́мчанка - беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 12 студзеня 1919 года ў вёсцы Канічы раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Мінскім хіміка-тэхналагічным тэхнікуме, на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1960 г. У 1972-1985 г.г. — загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1985 г. на творчай рабоце. У 1930-я гады выступіў у друку з вершамі (газета «Піянер Беларусі», часопіс «Іскры Ільіча»). Першыя кнігі апавяданняў выйшлі ва Уладзіміры на рускай мове — «Куда исчез гриб» (1957), «Жаворонок» (1958), «Рассказы» (1959). Пісаў пераважна для дзяцей. У Мінску на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (гумарэскі, апавяданні, 1979), аповесці «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасць» (1981). Аповесць «Пры апазнанні — затрымаць» (1983) пра жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Бацькава шабля» (1982), «Чэкістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) і рамана «Вяртанне ў агонь» (1978). У кнізе аповесцей і апавяданняў «Цар — зэк Сямён Івашкін» (1992) адлюстраваны падзеі перыяду рэпрэсій. Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма «Ветразі майго дзяцінства» (пастаўлены ў 1982) і тэлевізійнага «Незнаёмая песня» (пастаўлены ў 1983). Пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1974), апавяданні латышскіх і літоўскіх пісьменнікаў.
Алесь Якімовіч (Аляксандр Іванавіч Якімовіч) - беларускі дзіцячы празаік і паэт, перакладчык. Нарадзіўся 17 студзеня 1904года ў вёсцы Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926), літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). Дэбютаваў у друку ў 1923 г. (часопіс «Маладняк»). Першая кніжка «Вершы» (1925). Пісаў пераважна для дзяцей. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Гул бубна» (1925), «Перамога» (1932), «Незвычайны мядзведзь» (1934), «Выпадак на чыгунцы» (1938), «Помета» (1946), «Сябры» (1948), «Аповесці і апавяданні» (1949), «Гаворыць Масква» (1951), «Арляняты» (апавяданні, аповесці, казкі, 1952), «Я — юны піянёр» (1952), «Базылёў курган» (1954), «Новы год» (1958), «Смелыя людзі» (1960), «Адкуль ліха на свеце» (1963), «Прыгоды хлопчыка Іларыка» (1965), «Канец сервітуту» (1968), «Светлы дзень» (апавяданні і казкі, 1969), «Кастусь Каліноўскі» (1971), «Цяжкі год» (1976), нарысы «Коска» (1935), «У нашай сталіцы» (1954), літаратурныя казкі ў вершах і прозе «Каваль Вярнідуб» (1936), «Казка пра смелага вожыка» (1937), «Браты Лазоўскія» (1965), зборнік паэзіі «Улетку» (1947). У 1967 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1978—1980 гг. — у 3 тамах. У апрацоўцы А. Якімовіча выйшла шмат беларускіх казак як асобнымі выданнямі, так і зборнікамі «Каток — залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «З рога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1983). Таксама А. Якімовіч сааўтар «Чытанкі» для 2-га класа (з Е. Тародкінай, 1933), аўтар падручніка для 2-га класа «Роднае слова» (1932), кніг для чытання «Слухай — запамінай: Азбука ў вершах і малюнках» (1948), «Звяры нашых лясоў» (1951)[1]. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, П. Яршова, І. Крылова, І. Тургенева, Д. Маміна-Сібірака, Л. Талстога, А. Чэхава, У. Маякоўскага, М. Горкага, К. Чукоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Гайдара, М. Носава, І. Франка, М. Рыльскага, П. Тычыны, Н. Забілы, Х. К. Андэрсена, Дж. Лондана, Г. Мапасана і інш. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) за аповесці «Адкуль ліха на свеце», «Канец сервітуту» і «Кастусь Каліноўскі». Імем Якімовіча названа Зенькавіцкая сярэдняя школа ва Уздзенскім раёне.
Андрэй Міхайлавіч Федарэнка — беларускі празаік. Нарадзіўся 17 студзеня 1964 года ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990). Друкуецца з 1987 года. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п’ес «Жаніх па перапісцы» (1993), «Багаты кватарант» (1997), публіцыстычных артыкулаў і інш. Напісаў дзіцячыя і юнацкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай умоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. А. Федарэнка перакладае з беларускай мовы на рускую. Асобныя яго творы былі перакладзены на рускую, англійскую і іншыя мовы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута», лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2009) за кнігу «Нічые», лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2015) за кнігу «Ціша».
Количество просмотров:
|
|