Да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра ў філіяле “Пушкоўская сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў клуба “Беларусінка” прайшла літаратурная сустрэча “Дзіцячых сэрцаў уладар”.
Бібліятэкар Вольга Ігнацік пазнаёміла юных чытачоў з біяграфіяй і творчай дзейнасцю пісьменніка, больш падрабязна спынілася на аповесці “Палескія рабінзоны”. Удзельнікі мерапрыемства праявілі сваю эрудыцыю ў конкурсах: “Пазнай героя”, “Успомні назвы”, “Знайдзі памылку”.