28 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Навасельская сельская бібліятэка” прайшоў Дзень беларускай кнігі “Палёт у свет цікавых кніг”.
Бібліятэкар Ларыса Краснабарод расказала юным чытачам пра значэнне роднага слова ў жыцці кожнага чалавека, пра выдатных беларускіх пісьменнікаў. У час мерапрыемства гучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў. Дзеці ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі-жарты, з задавальненем адказвалі на пытанні віктарыны “Беларусь літаратурная”. Увазе прысутных была прадстаўлена бібліятэчная выстава “Падарожжа з кніжкай беларускай”.