10 жніўня удзельнікі экспедыцыі “Лёзна-Орша 2021” студэнцкага этнаграфічнага таварыства наведалі этнаграфічны куток музея баявой славы філіяла “Бабінавіцкая сельская бібліятэка-музей”.
З вялікай цікавасцю яны пазнаёміліся з экспазіцыяй музея “Народныя рамёствы”. Асабліва ўразіла гасцей грунтоўная калекцыя керамічных вырабаў археалагічных і этнаграфічных знаходак. Моцнае ўражанне пакінула і экспазіцыя бабінавіцкіх цацак-свістулек – сапраўдных шэдэўраў народнай творчасці. Удзячныя наведвальнікі пакінулі запісы ў кнізе водгукаў музея.
Удзельнікі экспедыцыі будуць знаёміцца з этнаграфіяй Лёзненскага краю да канца жніўня.