6 студзеня ў філіяле "Кавалёўская сельская бібліятэка-музей" была праведзена літаратурная вандроўка "Гэта казачнае Ражство". З дапамогай кніг, якія былі прадстаўлены на выставе, бібліятэкар Любоў Кісялёва пазнаёміла прысутных з традыцыямі святкавання на Беларусі Каляд. Удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны, знаходзілі зімовыя словы у філвордзе “Знайдзі слова”, знаёміліся з народнымі прыкметамі і варожбамі. Жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе анёла з паперы.