Літаратурная гасцёўня “З Купалам у сэрцы” адчыніла свае дзверы 7 ліпеня ў філіяле “Веляшковіцкая сельская бібліятэка” з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.
Бібліятэкар Таццяна Маскалёва пазнаёміла дзяцей з творамі Я.Купалы, прадстаўленымі на кніжнай выставе. Дзеці паглядзелі прэзентацыю аб жыцці і творчасці юбіляра, а потым з цікавасцю пачыталі яго вершы і паслухалі песні на словы паэта.