3 лістапада ў філіяле “Кавалёўская сельская бібліятэка-музей” адбылася літаратурная сустрэча “Ад роднае зямлі складаўся скарб…”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я. Коласа.
Бібліятэкар Любоў Кісялёва пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з жыццём і творчым шляхам паэта. Прысутныя чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі радкі з вядомых твораў Я. Коласа.