СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

ЧЭРВЕНЬ

85 гадоў з дня нараджэння Васіля Зуёнка

1 чэрвеня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Зуёнка, беларускага паэта, крытыка, літаратуразнаўцы

Васіль Зуёнак нарадзіўся 03.06.1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1954), потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Мінск), у 1960-1966 г. — у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972-1978). У 1966-1972 г. — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978-1982 г. — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў БССР (з 1966). У 1982-1989 г. — сакратар, у 1989-1990 г. першы сакратар, у 1990-1998 — старшыня праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кандыдат філалагічных навук.

Дэбютаваў падчас вучобы ў Барысаўскім педвучылішчы ў барысаўскай раённай газеце, у рэспубліканскім друку ў 1954 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Крэсіва» (1960, лірыка), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Час вяртання» (1981), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п’едэстале» (1973), кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983) і лірычнай прозы “Паміж небам і зямлёй” (2009).

Пачынаючы ад зборніка паэзіі для дзяцей «Вясёлы калаўрот» (1965), творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі В. Зуёнка — зборнікі паэзіі «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987), «Бадзірог», «Па ельнічку, па бярэзнічку…». Таксама В. Зуёнак аўтар кніг нарысаў і замалёвак «Любіць прыроду — любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963).

В. Зуёнак працуе і ў ліра-эпічным жанры, аўтар паэм «Сяліба» (1974), «Прыцягненне» (1979), «Маўчанне травы» (1982), «Лукам’е» (1984), «Падарожжа вакол двара» (1992).

У творах усіх жанраў пісьменнік выяўляе сябе як лірык з эпічным светабачаннем: чуйна рэагуе на ўсе трывогі свету, аднак маштабнасць успрымання быцця не захіляе ад яго адзінкавага, прыватнага. Мастака нязменна прывабліваюць пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа.

Перакладае з рускай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і інш. моў. Разам з Р.Барадуліным пераклаў кніжку вершаў  У.Лучука  «Возера-Бульдозера» (1978). Вершы В. Зуёнка перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і іншыя мовы.

Пра творчасць В. Зуёнака пісалі Р.Барадулін, У.Караткевіч, У.Калеснік, П. Панчанка, А.Лойка, А.Вярцінскі і інш., адзначаючы фенаменальны мастацкі дар паэта, дзякуючы якому ў радках спалучаецца сучаснасць і гісторыя, лірыка і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонная стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

Прэміі і ўзнагароды: Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за кнігу вершаў «Сяліба», Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1982) за паэму «Маўчанне травы».


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел ЧЭРВЕНЬ

Соседние подразделы:
САКАВІК
КРАСАВІК
23 красавіка 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Апанасавіча Казько...
МАЙ
ЛІПЕНЬ
ЛЮТЫ
ЛІСТАПАД
Государственная символика

N17471

-
-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204