Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі праводзіць дыстанцыйны дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі.
Прапануем конкурсную работу па матывах беларускай народнай казкі "Як курачка пеўніка ратавала" ў выкананні Машы Кажэравай, малодшай удзельніцы народнага літаратурнага аб'яднання "Пад абажурам" Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.