30 лістапада адзначаецца 125 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Міхася Лынькова.
Да гэтай даты супрацоўнікі дзіцяча-юнацкага сектара падрыхтавалі для навучэнцаў 4-х класаў школ райцэнтра літаратурную сустрэчу “Падарожжа па творчасці Міхася Лынькова”.
Школьнікі даведаліся аб складаным лёсе пісьменніка і яго літаратурнай творчасці, пазнаёміліся з творамі пісьменніка, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Наш Михась Лыньков. Памяти земляка посвящается”, а таксама з цікавасцю паглядзелі лялечны спектакль паводле аповесці “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” і фрагменты мастацкага фільма “Міколка-паравоз”. Знаемства з творчасцю знакамітага пісьменніка, вядомага класіка беларускай літаратуры выклікала ў школьнікаў пачуццё гонару за таленты зямлі Лёзненскай.