Алесь Кры́га (сапр. Аляксандр Аляксандравіч Асіпе́нка) нарадзіўся 1 мая 1943г. у Мінску. ) Беларускі пісьменнік.
Пасля заканчэння дзесяцігодкі ў 1960 годзе працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній фрэзероўшчыкам. Вучыўся на вячэрнім, потым на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1989 годзе. У 1962—1966 г.г. служыў на Ваенна-марскім флоце СССР. З 1967 г. — літсупрацоўнік рэдакцый рэспубліканскіх газет «Чырвоная змена», «Физкультурник Белоруссии», «Піянер Беларусі». У 1971—1972 г.г. плаваў матросам траўлера на Поўначы. З 1972 г. — літсупрацоўнік іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда» Брэсцкай вобласці, у 1989—1990 г.г. — загадчык аддзела пісьмаў брагінскай раённай газеты «Маяк Палесся». З 1990 г. — стыльрэдактар газеты «Вячэрні Мінск». Сябра СП СССР з 1975 г.
Першую аповесць «Я вернусь к тебе, море!» апублікаваў у 1965 г. (газета «На страже Заполярья»). Аўтар аповесцей «Паўночны фарватэр» (1971), «Порт прызначэння» (1974), «Чайкі над полем» (часопіс «Маладосць», 1978), «Марзянка для нелюбімых» (аповесць і апавяданні, 1988), кнігі для дзяцей «Медзведзяня шукае сяброў» (1987), мастацка-публіцыстычнай кнігі «Выбух над Прыпяццю» (часопіс «Полымя», 1990).