15 ліпеня споўнілася 120 гадоў вядомаму беларускаму паэту, празаіку, перакладчыку, крытыку Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку (1900 – 1976 гг).
Ен па праву лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай літаратуры, якi дзякуючы свайму таленту, паэтычнай адметнасці зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціў беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі вобразамі.
У сувязі з юбілеем У. Дубоўкі прапануем вам новую літаратурную акцыю “Гучы, роднае слова!” ад аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.