СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

Відэаакцыя "Гучы, роднае слова!"

Відэаакцыя "Гучы, роднае слова!"

   Відэаакцыя па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры "Гучы, роднае слова!" - гэта цыкл відэавершаў і відэазнаёмстваў з народнай творчасцю, з творамі беларускіх пісьменнікаў, паэтаў-юбіляраў, а таксама Лёзненскіх самадзейных аўтараў на роднай мове.


N16310 N16310

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.
Прапануем Вашай увазе паэтычную хвіліну "Беларуская мова – мелодыя сэрца" ў рамках літаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" 

Верш Аляксея Зарыцкага чытае Аксана Кажэрава.

 Мова 

Мова,
Пявучая родная мова,
Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.
Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў
Мае ў сабе тваё кожнае слова.

Іншае слова напоўнена плёскам
Хвалі дняпроўскай.
Іншае слова такое,
Што рэха лясное
У яго глыбінях затоена.
Ёсць і як мёд залатое, густое,
На травах яно духмяных настоена.

Ціха гучаць у мове маёй
Словы пяшчотныя,
Словы крынічныя,
Росныя.
Чуюцца ў ёй –
І грымотныя,
Зычныя.
Водгулле бітваў грознае.

Часам бывае – заззяе неспадзявана
Новаю зоркаю слова-абнова.
Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана,
Мова мая,
Пявучая родная мова.
(Аляксей Зарыцкі)

 


   Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі праводзіць дыстанцыйны дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі.
   Прапануем конкурсную работу па матывах беларускай народнай казкі "Як курачка пеўніка ратавала" ў выкананні Машы Кажэравай, малодшай удзельніцы народнага літаратурнага аб'яднання "Пад абажурам" Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

   6 мая - 140 гадоў з дня нараджэння Юрася Свіркі, беларускага паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова.

   Прапануем пазнаёміцца з яго вершам "Словы" ў выкананні Аксаны Кажэравай у рамках літаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 


N10533  


Відэазнаёмства з вершам "Адлёт жураўлёў" у рамках літаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

   3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа, народнага паэта Беларусі, празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, вучонага, лінгвіста і фалькларыста. Сваім талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету.

   Прапануем пазнаёміцца з яго вершам "Адлёт жураўлёў" у рамках літаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 


N8516 


   7 ліпеня спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы, класіка беларускай літаратуры, народнага паэта, драматурга, публіцыста, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

   Я. Купала падняў беларускае мастацкае слова на небывалую вышыню, яго творчасць, якое ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю жыцця беларускага народа, параўноўваюць з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры.

   У рамках літаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" цэнтральнай раённай бібліятэкі прапануем пазнаёміцца з вершам паэта "Лета".

N7943

 


   У сувязі з Міжнародным днём роднай мовы i ў рамках лiтаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" прапануем вашай увазе новую версію ўсім вядомай беларускай калыханкі Генаддзя Бураўкiна ў выкананнi Аксаны i Машы Кажэравых. 


N5809     


Соседние подразделы:
Успехи и достижения. Участие в конкурсах и акциях
Участие в официальных мероприятиях
Участие в съёмках телепередач "Маршрут построен" и "Вечерний Витебск"
Библиопередача "Литературный воскресник"
Виртуальная домашняя библиотека
Видеоэкскурсия "Прогулка по Лиозно"
Народное любительское литературное объединение "Под абажуром" предлагает серию клипов, озвученных местными самодеятельными авторами....
Кофе-пауза с поэтом "Стихи с особым ароматом"
Литературный вояж
"Наслаждаемся стихами"
Любовь к поэзии – это любовь большого сердца. Поэзия – не просто часть искусства, которая выражает эмоции через рифмованные строки....
Незабвенные имена
Патриотические акции
Коллектив народного любительского объединения "Под абажуром" предлагает вашему вниманию патриотические акции с участием лиозненских самодеятельных поэтов....
Поэтическое двухголосие
В истории литературы известен случай, когда знаменитые поэтессы, сёстры Марина и Анастасия Цветаевы читали стихи в унисон, т.е. в два голоса и в одном ритме....
Рождественские чтения

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика

N17471

ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Базы данных




On-Line проект
Сводный Электронный Каталог



-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Портал рейтинговой оценки
Наш адрес в сети

N5204