СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

МАЙ

МАЙ

6 мая - 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага, пісьменніка, старшыні праўлення рэспубліканскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”, заслужанага дзеяча культуры Беларусі 

Нарадзіўся у вёсцы Шоўкавічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1960 г. скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці. У 1960-1964 гады пасля заканчэння тэхнікума працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе (слесар, старшыня прафсаюзнага камітэта).
У 1966 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. Працаваў у нясвіжскай раённай газеце "Чырвоны сцяг" (1964-1967). У 1967-1968 гадах – першы сакратар Нясвіжскага райкама камсамола, у 1968-1976 – у апараце ЦК ЛКСМБ, у 1976-1978 – адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларускай ССР. З 1978 года – галоўны рэдактар беларускага дзіцячага часопіса "Вясёлка".
З 1988 года – старшыня праўлення Беларускага аддзялення Савецкага дзіцячага фонду, затым – прэзідэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар і старшыня журы I Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў в. Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці (1995). У рэспубліканскім друку выступае з 1964 года.
У 1971 годзе выйшла яго першая кніга публіцыстыкі "Райкамаўскай будні". Затым рушылі ўслед кнігі публіцыстыкі "День за днём" (1973), "Знайдзі сябе" (1974), "Якое яно, шчасце?" (1977), кніга-нарыс "Прыдзвінскі цуд" (1975), "Падкідыш" (1995).
Уладзімір Ліпскі выдаў кнігу-дзённік "Бацькі і дзеці" (1995, 2002), дакументальную аповесць пра сваіх землякоў "Адпяванне жывых" (1993).
Вынікам шматгадовых архіўных пошукаў стала кніга У.С. Ліпскага "Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод" (1998).
Лёсу вядомых беларусаў прысвечаныя кнігі: "Крутыя вёрсты" (пражыццё Героя Савецкага Саюза З. Тусналобавай-Марчанка), "Любі мяне пры ўсякай долі" (у сааўтарстве з украінскім пісьменнікам Б. Чалым), аповесці "Урокі Купрэвіча", "Нарачанская чайка", "Басанож па зорках" , "Сын дня", "Янкаў вянок: дзецям пра Янку Купалу", "Мужык".
У.С. Ліпскі стаў вядомы перш за ўсё як аўтар дзіцячых кніг: "Рыгоркавы прыгоды" (1974), "Марынчына казка" (1977), "Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска" (1993), "Як Бог стварыў свет", "Наша Маша", "Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка", "Прыгоды Нуліка", "Вясёлка над Нёманам", "Я тут жыву", "Каралева белых прынцэс", "Мілаградскі конік", "Мая Беларусь".
Па кнізе "Вясёлая азбука" у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры пастаўлены спектакль "Прыгоды ў замку Алфавіт".
Дасканала валодае жанрам казкі, умее натуральна спалучыць казачнае і рэальнае. Вынаходзіць арыгінальныя займальныя сюжэты, гульні, у працэсе якіх малыя вучацца думаць, фантазіяваць, самастойна тварыць, адчуваць прыгожае, "гуляць словам і ў слове".
Разам з жонкай Нінай выхаваў дваіх дзяцей – сына Ігара і дачка Марыну. Растуць унукі Антон, Маша, Толя, якія сталі героямі кніг пісьменніка. Многія творы пісьменніка інсцэніраваны, гучалі па радыё.
Творы У.С. Ліпскага змешчаны ў шматлікіх калектыўных зборніках, школьных падручніках, перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую інямецкую мовы.


МАЙ

27 мая - 125 гадоў з дня нараджэння паэта  Уладзіміра Жылкі

Нарадзіўся ў вёсцы Макашы Навагрудскага павета Мінскай губерні, цяпер Нясвіжскі раён Мінскай вобласці)  ў сялянскай сям’і. Скончыў гарадское вучылішча ў Міры (1914), разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Тульскай губерні. Скончыў 3 класы Багародзіцкага агранамічнага вучылішча,у сакавіку 1917 вярнуўся разам з бацькам у прыфрантавы Мінск, вучыўся ў сельскагаспадарчай школе.
У кастрычніку 1919 — сакавіку 1920 працаваў настаўнікам у 21-й мінскай беларускай пачатковай школе. Друкаваўся ў мінскіх выданнях.Пасля Рыжскага дагавора 1921 апынуўся на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Зблізіўся з паўстанцкай групай І. Мікуліча, якая дзейнічала на Нясвіжчыне, пазнаёміўся з былымі членам паўстанцкага ўрада на Случчыне У. Пракулевічам, пісаў для падпольшчыкаў лістоўкі, адозвы, закліковыя вершы («Каваль»,«Дзед»,«Гімн беларускіх паўстанцаў»).Працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні. Апекаваў разам з Л. Родзевічам створаную ў Віленскай беларускай гімназіі тэатральную майстроўню.У канцы 1922 нелегальна вярнуўся ў Вільню, дапамагаў Л. Родзевічу ў апрацоўцы матэрыялаў для газет «Наша будучыня» і «Новае жыццё». У 1926 прыехаў у Мінск на Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу. У Савецкай Беларусі У. Жылка спачатку працаваў у Інбелкульце, потым у газеце «Беларуская вёска». 3 1927 загадчык аддзела літаратуры газеты «Звязда», выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме. Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». Працаваў перакладчыкам у Белдзяржкіно, працягваў выкладаць замежную літаратуру ў музычным тэхнікуме.19.07.1930 арыштаваны пад Мінскам ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай калегіі АДПУ у 1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў ва Уржуме Кіраўскай вобл., дзе працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры ў медыцынскім тэхнікуме. Рэабілітаваны ў 1960 Судовай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР.
У 1918 напісаў свой першы беларускі верш «Покліч»(1920). Друкаваўся ў заходнебеларускіх выданнях «Беларускія ведамасці»,«Наша будучыня», «Новае жыццё». У вершах пач. 1920-х г. «Беларусь», «Мы любім даўнія паданні», паэт вылучае дзве супрацлеглыя сілы, якія спакон вякоў твораць гісторыю: наканаванасць, лёс, «напасці» і свядомая барацьба грамады, што можа павярнуць ход падзей да свабоды, нацыянальнай годнасці і сацыяльнай справядлівасці.
У артыкуле «У справе ацэнкі беларускага адраджэння» (1923) У. Жылка называе асновай беларускай вызваленчай ідэі спалучэнне нацыянальнага з сацыяльным. Аўтар паэмы «Уяўленне» (Вільня, 1923), зборніка вершаў «На ростані» (Вільня, 1924). 
Падчас сваёй дзейнасці ў БССР працягваў плённа працаваць. Публікаваў артыкулы пра месца беларускай культуры ў славянскім свеце, пра творчасць беларускіх паэтаў, рэцэнзію на паэму У. Дубоўкі «Наля», велічальны верш «Антону Навіне» і інш. Супрацоўнічаў з музыказнаўцам Ю. Дрэйзіным, дапамагаў у перакладзе лібрэта і пастаноўцы сіламі студэнтаў оперы «Фауст». Апошні яго зборнік «З палёў Заходняй Беларусі» (Мінск, 1927) стаў прычынай сутыкнення паміж групоўкай «Маладняка» і беларускімі літаратарамі, зарыентаванымі на сусветную класіку і эстэтычную суверэннасць.У ссылцы перакладаў еўрапейскіх паэтаў, пісаў уласныя творы.Пераклаў «Слова пра Якуба Шэлю» Б. Ясенскага (1932), асобныя творы А. Блока, А. Міцкевіча, Г. Ібсена, Ш. Бадлера, І. Волькера.Архіў У. Жылкі знаходзіцца ў фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і налічвае 136 адзінак захавання.

 


Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
Люты
САКАВІК
КРАСАВІК
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
ЛІСТАПАД

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика

N17471

On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Портал рейтинговой оценки
Наш адрес в сети

N5204