СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

КРАСАВІК

КРАСАВІК

16 красавіка - 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Клышкі, пісьменніка, крытыак, перакладчыка, педагога,   заслужанага рабоніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя В. Віткі 

Нарадзіўся 16 красавіка 1935 г. у вёсцы Дамейкі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы (1949-1952), у 1958 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1958-1960 гг. – аспірант Інстытута літатратуры імя Янкі Купалы АН БССР.
Працаваў у газетах "Звязда", "Фізкультурнік Беларусі", "Літаратура і Мастацтва", у часопісе "Полымя" быў літработнікам аддзела крытыкі, рэдактарам аддзела навукі і мастацтва. У 1961-1963 гг. – старшы рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі "Беларусьфільм". З 1971 г. – загадчык лабараторыі навучання грамаце, потым – аддзела навучання літаратуры Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1981-1983 гг. – загадчык рэдакцыі выдавецтва "Юнацтва", у 1986-1990 – загадчык аддзела крытыкі часопіса "Полымя".
Дэбютаваў вершамі ў раённай газеце (1950), з 1953 г. выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі. Першая яго кніга крытычных артыкулаў "Права на верш" выйшла ў 1967 г.
Шмат увагі ўдзяляе дзецям, дзіцячай літаратуры. З’яўляецца аўтарам "Буквара" (1969, 23 выданні), які ў 1974 г. быў адзначаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР, у 1977 г. – залатым медалём на Лейпцыгскай міжнароднай выстаўцы.
А.К. Клышкай складзены чытанкі: "Верасок" (для 1-га класа, 1978), "Чабарок" (для 4 класа школ з рускай моваю навучання, 1989), а таксама "Пропісы да "Буквара" (1969, 4 выданні), "Пропісы для 1 класа" (1973, 18 выданняў).
Клышка распрацаваў новы метад навучання грамаце паводле якога ім створаны новы "Буквар" (1996) і адпаведна "Пропісы 1", "Пропісы 2", "Пісьмо", а таксама "Букварь" (для школ з рускай мовай навучання), "Прописи 1", "Прописи 2", "Письмо" (1999), "Буквар дзень пры дні" (2000). А.К. Клышка з’яўляецца таксама аўтарам мастацкіх і мастацка-гістарычных твораў для дзяцей: "У лясах Белавежы" (1975), "Самая лепшая хатка" (1976), "Вярэнька загадак" (1982), "Шыльдбургеры: Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А. Клышка" (казкі, 1983), "Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга" (1983), "Святло праз стагоддзі" (пра Ф. Скарыну, выдадзена на англійскай, нямецкай, французскай мовах, 1990), "Прыгаршчы языкаломак" ("Пригоршни скороговорок") (2011), "Тысяча арэшкаў. Загадкі для дзяцей і дарослых" (2012).
Яго мастацкія творы адметныя арыгінальнасцю думкі і формы, дакладнасцю ацэнак, яркасцю стылю. Анатоль Канстанцінавіч Клышка даследуе праблемы развіцця беларускай паэзіі (творчасць М. Багдановіча, М. Танка, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, Р. Барадуліна і інш.), вершазнаўства, методыкі навучання і выкладання літаратуры ў школе.
Анатоль Клышка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалямі "За працоўную доблесць", "Ветэран працы", ганараваны Літаратурнай прэміяй імя Васіля Віткі (2014). Мае ганаровыя званні: "Выдатнік народнай асветы БССР", "Выдатнік асветы СССР", "Заслужаны работнік культуры БССР".
"Буквар" Анатоля Клышкі у 1999 г. атрымаў Першую прэмію на конкурсе "Падручнік года".


КРАСАВІК

23 красавіка - 85 гадоў з дня нараджэння Віктара Казько, пісьменніка, кінасцэнарыста, лаўрэата прэміі імя М. Астроўскага, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа і Літаратурнай прэміі імя Б. Палявога

Нарадзіўся за год да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў г. Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і чыгуначніка. У час вайны ад выбуху варожага артылерыйскага снарада загінула яго маці, маленькая двухгадовая сястрычка залезла пад печ і замерзла там. Толькі яму, трохгадоваму хлопчыку, было наканавана жыць, каб потым, праз шмат гадоў, расказаць пра вайну, убачаную вачыма дзіцяці. Пасля вайны ў новай сям'і бацькі Віктар не прыжыўся. Нейкі час быў беспрытульнікам. Выхоўваўся ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах, а ў 1956 г., калі закончыў восьмы клас, адправіўся на Кузбас. Вучыўся ў горнапрамысловым рамесным вучылішчы, Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Працаваў у шахце, у геолагаразведцы ў Сібіры. Пачаў займацца журналістыкай. У 1970 г. скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага і амаль адразу пераехаў у Мінск, дзе супрацоўнічаў у газетах “Чырвоная змена” і “Советская Белоруссия”, працаваў у часопісе “Нёман”, на кінастудыі “Беларусьфільм”. У 1986–1988 гг. быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Друкавацца В. Казько пачаў з 1963 г. (на рускай мове). Яго першая аповесць “Високосный год” (1972) была надрукавана А. Твардоўскім у часопісе “Новый мир”. Асобным выданнем аповесць выйшла ў 1974 г. Памяць пра вайну ўвасобілася і ў творы “Повесть о беспризорной любви” (1975). На рускай мове напісаны таксама аповесці, звязаныя з сібірскімі ўражаннямі: “Темный лес, тайга густая” (1973) і “Здравствуй и прощай” (1976, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1977).
У 1978 г. пачаўся беларускамоўны перыяд у творчасці пісьменніка. У гэтым годзе былі апублікаваны аповесці “Цвіце на Палессі груша”, у якой знайшла адлюстраванне тэма чалавека і прыроды, і “Суд у Слабадзе”, адзначанай у 1982 г. Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа. У гэтым выдатным творы пісьменнік паказаў жорсткае аблічча фашыстаў, якія ў гады вайны ператваралі дзяцей у донараў для сваіх салдат і афіцэраў. Па аповесці “Суд у Слабадзе” ў 1985 г. быў зняты тэлефільм “Сведка”.
У 1980-я гг. В. Казько паглыбляецца ў даследаванне стасункаў чалавека і прыроды. Да тэмы прыроды ён ужо звяртаўся ў сваіх сібірскіх творах і названай вышэй аповесці “Цвіце на Палессі груша”, але ў іх прырода, чалавек і жыццё знаходзіліся ў суладдзі. Раман В. Казько “Неруш” (1981) адлюстраваў тыя жахлівыя пераўтварэнні, якія ўнёс чалавек, навукова-тэхнічны прагрэс у стан прыроды. З'яўленню рамана папярэднічаў фільм “Паводка”, зняты па сцэнарыю пісьменніка. Вялікая колькасць матэрыялу, якая не ўвайшла ў фільм, і стала асновай твора. Дзеянне адбываецца на Палессі, яно здавалася В. Казько зямным раем. Затым пачалася меліярацыя, вынікі якой празаік убачыў сам, калі праехаў па “новым” Палессі. Гэта, на думку аўтара, знішчэнне не толькі прыроды, але і чалавечай душы.
Пра далейшую інтэлектуалізацыю прозы В. Казько сведчыць наступны буйны твор “Хроніка дзетдомаўскага саду” (1987), у якім тэма абяздоленага дзяцінства спалучылася з тэмай чалавека і прыроды, мінулай вайны і сённяшняга дня. Твор ахапіў значны прамежак часу: пачынаючы з рэвалюцыі і грамадзянскай вайны да 1980-х гг. Раманны час паглыбіўся за кошт рэтраспектыўнага плана, які закрануў больш аддаленую мінуўшчыну, як гістарычную, так і міфалагічную. Дзеянне ў творы зноў разгортваецца на Палессі. Праз вобраз Саду пісьменнік працягвае тэму страчанага Эдэму. Заняпад дзетдомаўскага будынка, саду, нашэсце мышэй і пацукоў на вёску, лясныя пажары – усё гэта стварае прадчуванне катастрофы, якой прасякнуты твор.
На палескім матэрыяле напісана і аповесць В. Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” (часопісны варыянт, 1991). У ёй апавядаецца пра нялёгкае жыццё палешукоў, якія за штодзённымі клопатамі не надавалі вялікай увагі таму, што адбывалася на іх роднай зямлі, і толькі, калі ўзнікала пытанне аб канчатковым знішчэнні дубровы, дзе жыў занесены ў Чырвоную кнігу чорны бусел, зразумелі, што нельга абыякава адносіцца да навакольнага свету. Пісьменніку належаць аповесці “Но Пасаран” (1990), у якой адлюстравана тэма страчанага дзяцінства ў апошнія гады культаўскай эпохі, “Прахожы” (1995) – спроба падключэння незямных касмічных рэалій у вырашэнні і прызначэнні чалавечай цывілізацыі, “Да сустрэчы” (1997) – роздум над прыродай мастацкай творчасці. У рамане “Бунт незапатрабаванага праху” (часопісны варыянт, 2000) узняты праблемы філасофскага характару. На прыкладзе жыцця галоўнага героя твора і яго сям'і аўтар асэнсаваў нацыянальныя і агульначалавечыя праблемы. Крытыкі параўналі гэты раман В. Казько з культавым творам выдатнага калумбійскага пісьменніка Габрыэля Гарсія Маркеса “Сто гадоў адзіноты”, у якім на прыкладзе некалькіх пакаленняў аднаго роду можна прасачыць гісторыю Лацінскай Амерыкі. Эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў уключаны ў зборнік В. Казько “Дзікае паляванне ліхалецця” (2009). Ён адметны вастрынёй і надзённасцю, пранізаны болем за родную зямлю і краіну, мову і культуру.
Вядомы беларускі празаік Віктар Казько імкнуўся гістарычна асэнсаваць не толькі лёс свайго народа, але і ўсяго чалавецтва. Ён стварыў сапраўдную канцэпцыю ў адлюстраванні беларускага менталітэту, раскрыў сутнасныя рысы нацыянальнага характару. Творам В. Казько ўласцівы драматызм, пераканальнасць, псіхалагічнае заглыбленне. Многія аповесці і раманы аўтара сталі хрэстаматыйнымі. Яны перакладзены на розныя мовы свету. Пісьменнік з’яўляецца лаўрэатам прэмій М. Астроўскага і Б. Палявога (абедзве расійскія). Да 65-годдзя вызвалення Беларусі на кінастудыі “Летапіс” пра знакамітага празаіка зняты дакументальны фільм “Знакі лёсу. Віктар Казько” (2009).


Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
Люты
САКАВІК
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
ЛІСТАПАД

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика

N17471

-
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Базы данных




On-Line проект
Сводный Электронный Каталог



-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Портал рейтинговой оценки
Наш адрес в сети

N5204