СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

Люты

Люты

16 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Навуменкі, пісьменніка, літаратуразнаўцы, грамадскі дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, прэміі НАН Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа. 

Нарадзіўся у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Вучыўся ў Васілевіцкай сярэдняй школе, за адзін год 16-гадовы юнак экстэрнам здаў экзамены за два класы. Марыў паступіць у інстытут, аднак пачалася Вялікая Айчынная вайна. Са студзеня 1942 г. уваходзіў у камсамольскую падпольную групу «За Радзіму», быў разведчыкам дыверсійнай групы капітана Ф. С. Манзіенкі, партызанам Васілевіцкай брыгады імя Панамарэнкі. У лістападзе 1943 г. разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічаў у вызваленні мястэчка Васілевічы. 21 лістапада 1943 г. прызваны ў войска. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім, 3-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах. Дэмабілізаваўся ў снежні 1945 г. Працаваў у васілевіцкай раённай газеце «Сацыялістычная праца», потым карэспандэнтам мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся» (1946—1951), у 1951—1952 гг. — у рэдакцыі рэспубліканскай газеты «Звязда».
Адначасова вучыўся на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ, па заканчэнні якога (1950) паступіў у аспірантуру пры гэтай жа навучальнай установе, скончыў яе ў 1954 г. У 1953—1958 гг. — загадчык рэдакцыі часопіса «Маладосць». З 1958 г. выкладаў у БДУ, пасля абароны доктарскай дысертацыі (1969) — прафесар, потым загадчык кафедры беларускай літаратуры (1972—1973). З 1973 па 1982 г. працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1982—1991 гг. — віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1992 па 2002 г. — саветнік Прэзідыума НАН Беларусі. Памёр 17 снежня 2006 года ў Мінску. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках.
Дэбютаваў апавяданнямі ў 1955 годзе (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В. Мамантавым, 1982), п’есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 т. (1981—84).
Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародных з’ездах славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Люты

Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
САКАВІК
КРАСАВІК
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
ЛІСТАПАД
Государственная символика

N17471

On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Портал рейтинговой оценки
Наш адрес в сети

N5204