14 студзеня, споўнілася б 80 гадоў Веры Вярбе, беларускай паэтэсе і перакладчыцы, аўтару шэрага зборнікаў вершаў і паэм для дарослых і дзяцей.
Сапраўднае яе імя – Гертруда Пятроўна Сакалова, якая нарадзілася ў в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.
Творы Веры Вярбы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю, з рэалістычнымі матывамі і вобразамі. Яна вядома аматарам паэзіі, як паэтэса са сваім голасам, стылем, манерай пісьма. Вера Вярба з’яўляецца аўтарам слоў песні “Ручнікі”, якая стала папулярнай і сапраўды народнай, дзякуючы кампазітару Мікалаю Пятрэнка і ВІА “Песняры”.
На абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі аформлена кніжная выстава “Я ў свет нясу жыццё…”, на якой прадстаўлена літаратура аб жыцці творчасці паэтэсы, а таксама зборнікі яе твораў.