Напярэдадні Вялікадня Хрыстова ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай раённай бібліятэкі для выхаванцаў дзіцячых садоў №2 “Пралеска” і №3 “Сонейка” г.п.Лёзна праведзена фальклорнае падарожжа “А ўжо недалечка чырвонае яечка…”
Гасцей сустракалі гаспадыні Тэкля і Ганна (загадчык аддзела Наталля Крыж-Марцецкая і бібліятэкар чытальнай залы Вольга Зуева), якія расказалі дашкольнікам аб гісторыі свята, пазнаёмілі з народнымі традыцыямі, адпаведнымі кожнаму дню перадвелікоднага тыдня. Дзеці з цікавасцю адгадвалі загадкі, ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах. У заканчэнні мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак.