Лёзненская центральная раённая бiблiятэка прыняла ўдзел у анлайн-конкурсе чытальнiкаў "О, Беларусь, мая шыпшына". Ён быў арганiзаваны Нацыянальнай бібліятэкай сумесна з часопісамі "Маладосць" і "Бярозка" да 120-годдзя беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця".
Прыемнай нечаканасцю для арганізатараў стала колькасць атрыманых творчых работ – каля 880 відэа даслалі ўдзельнiкi розных узростаў з усёй Беларусі, а таксама з-за мяжы.
Прадстаўляем вашай увазе наш прэзентацыйны відэаролік на верш Уладзіміра Дубоўкі "Увосень, кажуць, сумныя ўсё дні...", які чытае Аксана Кажэрава.