21 лютага штогод адзначаецца Дзень роднай мовы.У філіяле «Пушкоўская сельская бібліятэка” прайшла гульня- віктарына “Сэрцам роднага слова краніся”.
Бібліятэкар Вольга Ігнацік пазнаёміла юных чытачоў з гісторыяй узнікнення свята.Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні віктарыны: падбіралі словы і словазлучэнні, якімі можна апісаць нашу мову, з дапамогай слоўніка перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, знаёміліся з выказваннямі славутых людзей пра родную мову.
Падчас мерапрыемства гучалі вершы Г. Пашкова, Г. Бураўкіна, П.Панчанкі, А. Стодарта, Т. Кляшторнай.