1 лютага музей баявой славы філіяла «Бабінавіцкая сельская бібліятэка-музей» запрасіў усіх жадаючых на музейны пражэктар «Казачныя фантазіі народнага ўмельца з Бабінавіч», прысвечаны 95-годдзю са дня нараджэння знакамітага майстра ганчарнай справы Міхаіла Мікалаевіча Траяноўскага.
Музейны наглядчык Дзіна Багдановіч і бібліятэкар Вольга Елянцова пазнаёмілі прысутных з гісторыяй і мастацкімі асаблівасцямі бабінавіцкай керамікі, з жыццёвым шляхам і творчасцю Міхаіла Траяноўскага, майстра-ганчара па вырабе знакамітай бабінавіцкай глінянай цацкі-свістулькі. Удзельнікі мерапрыемства, хто асабіста быў знаёмы з майстрам, падзяліліся сваімі ўспамінамі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Казачныя фантазіі”.