21 лютага ў аддзеле па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы “ПраМову, або паклон беларускаму слову”.
На абанеменце разгарнулася выстава-гонар «Беларуская – самая мая», каля якой чытачы прынялі ўдзел у паэтычным квілце «Яна нам дадзена ад Бога», а таксама чыталі вершы беларускіх паэтаў.
У рамках праекта "Лёзназнаўства" вучні сярэдняй школы №1 пісалі краязнаўча-патрыятычную дыктоўку "Роднай зямлі шматгалоссе", а пяцікласнікі базавай школы №2 сталі ўдзельнікамі лінгвістычнага скарбашукання "Смак роднай мовы".