На абласны конкурс сцэнарыяў і аўтарскіх вершаў "Мы едины", прысвечанага Дню народнага адзінства, ад устаноў культуры і работнікаў культуры вобласці для разгляду журы было пададзена 52 заяўкі – 85 вершаў і 9 тэматычных сцэнарыяў.
У выніку сярод узнагароджаных дыпломамі – удзельнікі народнага аматарскага літаратурнага аб'яднання "Под абажуром" ДУК "Лёзненская ЦБС". Вольга Пінчук – лаўрэат III ступені ў намінацыі "Лепшы аўтарскі верш". Вольга Пячонава і Пётр Даговіч узнагароджаны дыпломамі за ўдзел у конкурсе ў намінацыі "Лепшы аўтарскі верш".