14 лістапада бібліятэкары аддзела па рабоце с дзецьмі для вучняў 5 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа імя М.В. Акцябрскай г.п. Лёзна" падрыхтавалі юбілейны ранішнік "Чараўнікі беларускага слова", прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.
Вучні пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе "Твае песняры, Беларусь", праслухалі вершы класікаў, паглядзелі фрагменты фільмаў па іх творах, адказвалі на пытанні віктарыны.
А яшчэ даведаліся аб тым, што ў 1936 годзе Якуб Колас прыязджаў у Лёзна. Да гэтай сустрэчы педагогі і вучні школы, у якой зараз вучацца пяцікласнікі, падрыхтавалі першую ў краіне інсцэніроўку аповесці "Дрыгва".