21 лютага ў філіяле “Кавалеўская сельская бібліятэка-музей” прайшла гадзіна роднай мовы “Мова пявучая, родная мова”, прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы.
Бібліятэкар Любоў Кісялёва расказала ўдзельнікам, выхаванцам ДУА “Кавалёўскі дзіцячы сад “Журавінка” аб гэтым свяце, падрыхтавала для дзяцей “Кошык літаратурных прысмакаў”.
Падчас мерапрыемства гучалі вершы беларускіх паэтаў, дзеці адгадвалі беларускія загадкі, перакладалі рускія словы на беларускую мову.