18 лютага ў філіяле "Дабрамыслянская сельская бібліятэка" для вучняў малодшых класаў ДУА "Дабрамыслянская сярэдняя школа ім. Л.П. Ціхмянава" прайшоў урок роднай мовы "Як званочак гучыць мая мова", прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Бібліятэкар Жанна Багачук пазнаеміла ўдзельнікаў з кнігамі, прадстаўленымі на выставе "Родная мова – самая лепшая!", а затым школьнікі прынялі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах, паказалі добрае веданне роднай мовы.