18 мая ў філіяле “Кавалёўская сельская бібліятэка-музей” для ўдзельнікаў клуба “Нашчадкі” прайшла бібліятэчна-музейная квэст-гульня “Забытая даўніна”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.
Выконваючы заданні квэста на этапах: “З мінулага ў сучаснасць”, “Замарочкі са старой бочкі”, “Руплівыя гаспадары і іх рэчы”, “Прадметы даўніны”, удзельнікі знаёміліся са старажытнымі рэчамі, народнымі традыцыямі і звычаямі нашых продкаў.