20 лютага ў філіяле “Дабрамыслінская сельская бібліятэка” для вучняў ДУА “Дабрамыслінская сярэдняя школа ім. Л.П.Ціхмянава Лёзненскага раёна” праведзена гадзіна беларусазнаўства «Паэзія радкоў чароўных», прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы.
Бібліятэкар Лізавета Смольская расказала дзецям аб гісторыі свята, пазнаёміла з навінкамі беларускіх выдавецтваў. Школьнікі з цікавасцю ўдзельнічалі ў літаратурных гульнях і конкурсах, чыталі вершы беларускіх паэтаў і яшчэ раз упэўніліся ў тым, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.