22 лютага ў філіяле “Навасельская сельская бібліятэка” праведзена гадзіна роднай мовы “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы, для навучэнцаў ДУА “Выдрэйская базавая школа Лёзненскага раёна”.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар Ларыса Краснабарод пазнаёміла удзельнікаў з гісторыяй свята. Затым дзеці чыталі вершы пра родную мову, разгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Сусветны дзень роднай мовы”.