"Беларуская мова – мелодыя сэрца" - паэтычная хвіліна да Міжнароднага дня роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Прапануем Вашай увазе паэтычную хвіліну "Беларуская мова – мелодыя сэрца" ў выкананні Аксаны Кажэравай у рамках літаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Мова
Мова, Пявучая родная мова, Ты – уладарка нявызнаных скарбаў. Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў Мае ў сабе тваё кожнае слова.
Іншае слова напоўнена плёскам Хвалі дняпроўскай. Іншае слова такое, Што рэха лясное У яго глыбінях затоена. Ёсць і як мёд залатое, густое, На травах яно духмяных настоена.
Ціха гучаць у мове маёй Словы пяшчотныя, Словы крынічныя, Росныя. Чуюцца ў ёй – І грымотныя, Зычныя. Водгулле бітваў грознае.
Часам бывае – заззяе неспадзявана Новаю зоркаю слова-абнова. Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана, Мова мая, Пявучая родная мова. (Аляксей Зарыцкі)
Библиотеки ГУК «Лиозненская ЦБС» предлагают Вам в рамках онлайн-проекта «Великой Победе – 75» познакомиться с материалами, посвящёнными этой славной...