6 сакавіка бібліятэкар філіяла “Кавалёўскаясельская бібліятэка-музей” Любоў Кісялёва запрасіла на літаратурную сустрэчу “Таямнічая планета Уладзіміра Мазго” выхаванцаў ДУА “Кавалёўскі дзіцячы сад “Журавінка”, прысвечаную 65-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творчасцю паэта, яго кнігамі, змешчанымі на выставе “Загадкавая планета”, прачытала яго вершы “Родная мова”, “Вяртанне крылатых сяброў”, “Смехапад”. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адгадвалі загадкі і анаграмы, вывучалі скарагаворку пра гусей.