СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

САКАВІК

САКАВІК

29 сакавіка - 75 год з дня нараджэння Зінаіды Дудзюк, паэтэсы, празаіка, драматурга 

Нарадзілася  ў вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці ў рабочай сям’і. У дзіцячыя гады разам з бацькамі жыла ў Расіі і на Украіне. У 1959 годзе бацькі Зінаіды пераехалі ў Белаазёрск Брэсцкай вобласці на будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. Так яна апынулася ў маладым горадзе энергетыкаў, дзе ў 1966 годзе закончыла сярэднюю школу.
Літаратурным дэбютам Зінаіды Дудзюк сталі вершы, надрукаваныя ў красавіку 1967 года ў бярозаўскай раённай газеце «Маяк коммунизма». Яна стала членам літаратурнага аб’яднання «Крыніца», дзе пазнаёмілася з Алесем Разанавым, Раісай Баравіковай, Нінай Мацяш. Практычна з гэтага часу Зінаіда Іосіфаўна і звязала сваё жыццё з літаратурай, але спачатку ёй давялося працаваць тынкоўшчыцай на будоўлі, чарцёжнікам, тэхнікам, а пасля пасля заканчэння вячэрняга факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1977) – інжынерам у інстытуце “Брэстграмадзянпраект” у Брэсце, куды на пастаяннае месца жыхарства пераехала ў 1968 годзе.
З 1974 года выступае ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1983 годзе «Мастацкая літаратура» выдала кнігу З. Дудзюк «Праводзіны птушак». Першы зборнік адразу засведчыў яркасць і самадастатковасць паэтычнага дара аўтара. Менавіта з той пары творчая дзейнасць стала для яе сэнсам жыцця, і ў гэтай справе яна знайшла сябе, свой мастацкі стыль. Вершы маладой паэтэсы ўсё часцей і часцей сталі з’яўляцца ў перыядычных выданнях – у абласной газеце «Заря», у рэспубліканскай «Чырвонай змене», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Работніца і сялянка», былі надрукаваны ў калектыўным зборніку «Паэзія-77».
Знакавым для З. Дудзюк стаў 1986 год, у якім яна стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Затым былі зборнікі вершаў «Абрысы лета» (1988), «Так і не» (1993), «Табе» (2000).
У 1993 годзе З. Дудзюк скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Пасля працавала журналістам у абласной газеце «Народная трыбуна» і загадчыкам літаратурнай часткі Брэсцкага тэатра драмы і музыкі.
Зінаіда Іосіфаўна піша не толькі вершы, але і з’яўляецца аўтарам шэрагу раманаў і драматычных твораў, у тым ліку п’ес-казак для дзяцей, некалькіх кніг дакументальных нарысаў, займаецца перакладамі. Гэтым самым яна робіць важкі крок да ўзбагачэння і пашырэння жанравых абсягаў у сваёй літаратурнай дзейнасці.
У 1997 годзе выйшла яе кніга прозы «Палоннікі жыцця», у якой пісьменніца хацела данесці да чытачоў душэўны стан сучасніка, адкрыць драматызм яго лёсу. У рамане «Кола Сварога» (2006) Зінаіда Дудзюк упершыню ў беларускай літаратуры зрабіла спробу аднавіць цэласную сістэму светабудовы, якою яе ўяўлялі нашы далёкія продкі. На аснове ўспамінаў, якія пакінулі нам старажытныя гісторыкі, пісьменніца стварыла аповесць-хранограф «Славянскія князі» (2005). Пра жыццё славянскіх плямёнаў на Балканах – яе раман «Велясіты» (2005), у аснове якога супрацьстаянне славян і Візантыі. Значным дасягненнем беларускай літаратуры стаў гістарычны раман «Год 1812» (2004, часопісны варыянт «Архірэевы скарбы»), у якім раскрываецца адна з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Твор прасякнуты гуманістычным пафасам, непрыняццем вайны.
Работа ў тэатры падштурхнула Зінаіду Іосіфаўну да напісання драматычных твораў, у выніку чаго з’явіліся зборнікі п’ес «Чароўнае слова» (2001) і «Зачараванасць тэатрам» (2005). Некаторыя з п’ес ставіліся на радыё («Дудка-самагудка»), у Брэсцкім тэатры драмы і музыкі («Сінязорка»), у Мінскім абласным тэатры («Лятавіцы»), самадзейнымі тэатрамі і студыямі. Між іншым, п’еса «Сінязорка» ў 2004 годзе была ўключана ў падручнік «Беларуская літаратура» для вучняў 7-га класа сярэдняй школы. Зінаіда Іосіфаўна таленавіты драматург. Дыпломамі і прэміямі рэспубліканскіх конкурсаў адзначаны п’есы пісьменніцы «Гадзіннік Лікбога», «Лятавіцы», «Кароль смаўжоў», кінасцэнарый «На парозе раю». Па многіх п’есах пастаўлены спектаклі ў Мінскім абласным тэатры, народным тэатры-студыі «Летуценнікі», Івацэвіцкім і Целяханскім народных тэтрах.
Яна аўтар дакументальных нарысаў «Леса и лесоводы Брестчины» (2000), «Люди и годы» (2001), укладальнік кнігі літаратурнай спадчыны Камянеччыны «Песні Белавежы» з серыі «Беларусь літаратурная» (2005).
Вядома Зінаіда Дудзюк і як перакладчыца. На беларускую мову яна пераклала з рускай вершаваную казку П. Яршова «Канёк-Гарбунок» (1997) і з польскай камедыю Яна Ходзькі «Вызваленая Літва, або Пераход цераз Нёман» (2002), а таксама асобныя вершы ўкраінскіх паэтаў.
Зінаіда Іосіфаўна з’яўляецца лаўрэатам абласных прэмій «Берасцейская зорка – 1996» і «Пісьменнік года – 2004», Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2008).
Ад кнігі да кнігі Зінаіда Іосіфаўна у сваёй творчасці падымаецца на новую, больш высокую прыступку майстэрства. Яе творы вылучаюцца мудрасцю і дасціпнасцю, іх вобразныя фарбы нікога не пакінуць раўнадушнымі. Паэтка і перакладчыца, таленавіты празаік і драматург, творца і вельмі цікавы, эрудзіраваны чалавек. «Ёсць задумы, якія, калі пашчасціць, мару некалі здзейсніць, а працаваць я люблю», – зазначыла яна ў сваіх аўтабіяграфічных нататках.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел САКАВІК

Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
Люты
КРАСАВІК
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
ЛІСТАПАД
Государственная символика

N17471

-
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Базы данных




On-Line проект
Сводный Электронный Каталог



-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Портал рейтинговой оценки
Наш адрес в сети

N5204