СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

МАЙ

6 мая - 120 год з дня нараджэння Паўлюка Труса

   Паўлюк (Па́вел Адамавіч) Трус— беларускі паэт, публіцыст. Нарадзіўся 6 мая 1904 года ў вёсцы Нізок Мінскай вобласці.
   Першую асвету атрымаў у вясковай школе, дзе таксама спяваў у хоры і маляваў вясковыя краявіды. У 1918—1923 гадах вучыўся ва Уздзенскім вышэйшым пачатковым вучылішчы.
У 1923—1927 гадах вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Мінску.
   У 1925 годзе прыняты ў літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Раз на тыдзень наведваў паэтычную студыю, дзе слухаў лекцыі Адама Бабарэкі. Наведваў школы і рабочыя клубы, прымаў удзел у літаратурных дыскусіях. У гэтым жа годзе ўдзельнічаў у першым з’едзе літаратурнага аб’яднання «Маладняк» і быў абраным у яго сакратарыят.
   Друкавацца пачаў з 1923 года. У 1923—1924 гадах публікаваўся ў газетах «Радавая рунь», «Малады араты», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», часопісах «Беларускі піянер», «Маладняк», «Полымя» і інш. У газеце «Беларуская вёска» друкаваў вершы, фельетоны, дасціпныя прыпеўкі, кансультаваў і апрацоўваў допісы карэспандэнтаў (з 30 верасня да 17 снежня 1924 года ў газеце было надрукавана каля дзесяці твораў паэта).
    У 1925 годзе выдаў зборнік паэзіі «Вершы», апублікаваў больш за шэсцьдзясят сваіх твораў у беларускай перыёдыцы. У 1928 годзе разам з Міколам Хведаровічам стварыў серыю літаратурных пародый пад агульным псеўданімам Себасцян Старобінскі, якія былі надрукаваныя ў «Маладняку» (1929, № 4)
   Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). Рыхтаваў трэці зборнік пад назваю «Чырвоныя ружы» і працаваў над паэмаю «Сірата Алеся».
   Пасмяротна выйшлі «Творы» (1935), кнігі Выбраных твораў (1931, 1940, 1941, 1946, 1949, 1953, 1958, 1967, 1977, 1979), «Новай квадры настаў маладзік» (вершы і паэмы, 1984). Для дзяцей была выдадзеная кніга паэзіі «Падаюць сняжынкі» (1983).


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел МАЙ

Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
ЛЮТЫ
САКАВІК
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ
Государственная символика

N17471

-
-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204