Корзун Мікола - пісьменнік, аўтар апавяданняў і аповесцей для дзяцей. Нарадзіўся 1 мая 1934 г. у вёсцы Заўшыцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.Выхоўваўся ў Слуцкім дзіцячым доме. У 1956 г. скончыў Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум.
Працаваў на розных пасадах у саўгасах «Бараўляны» (Мінскі раён), імя Янкі Купалы (Радашковіцкі раён), у Інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (Менск). Завочна вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце.
Першае апавяданне апублікаваў у 1958 г. (часопіс «Бярозка»). Піша для дзяцей. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Жывы куток» (1962), «Віця Сітніца» (дакументальная аповесць, 1964), «Тры сонцы» (1971), «Чырвоныя зоркі на танках» (1974), «Навальнічная паласа» (дакументальная аповесць, 1979), «Святло чароўнай зоркі» (1989).