Што важней: жыццё ці ўлоў
Лютаўскае надвор'е то мяце снегам, то, наадварот, цешыць адлігай, быццам праганяючы зіму прэч. На рэках і азёрах з прычыны няўстойлівага надвор'я лёд стаў небяспечны, а разам з ім і зімовая рыбалка стала заняткам небяспечным. На першы погляд заснежаная роўнядзь возера можа здавацца трывалым лёдам, аднак гэтае ўражанне зманліва.
Работнікі Лёзненскага райаддзела па НС сумесна са старшынёй таварыства ратавання на водах, байцамі маладзёжнага атрада аховы правапарадку наведалі возера паблізу аграгарадка Дабрамыслі, населенага пункта Буі, а таксама Лясныя кар'еры з прафілактычнымі рэйдыямі у рамках сумеснай з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі акцыі "Зімовы патруль".
Каб з вамі і вашымі блізкімі не адбылося бяды, ратавальнікі нагадваюць:
Бяспечным лічыцца лёд, таўшчыня якога не менш за 7 сантыметраў. Калі вы сталі сведкам што нехта праваліўся пад лёд, неадкладна паведаміце па нумары 112 ці 101.
Нагадваем, што з пачатку года ў Віцебскай вобласці ахвярамі лёду сталі 2 чалавекі, а ў рэспубліцы-13. Устрымайцеся ад зімовага хобі, бо на беразе Вас чакаюць родныя!