СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

СТУДЗЕНЬ

17 студзеня - 120 год з дня нараджэння Алеся Якімовіча

   Алесь Якімовіч (Аляксандр Іванавіч Якімовіч) - беларускі дзіцячы празаік і паэт, перакладчык. Нарадзіўся 17 студзеня 1904года ў вёсцы Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926), літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930).
   Дэбютаваў у друку ў 1923 г. (часопіс «Маладняк»). Першая кніжка «Вершы» (1925). Пісаў пераважна для дзяцей. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Гул бубна» (1925), «Перамога» (1932), «Незвычайны мядзведзь» (1934), «Выпадак на чыгунцы» (1938), «Помета» (1946), «Сябры» (1948), «Аповесці і апавяданні» (1949), «Гаворыць Масква» (1951), «Арляняты» (апавяданні, аповесці, казкі, 1952), «Я — юны піянёр» (1952), «Базылёў курган» (1954), «Новы год» (1958), «Смелыя людзі» (1960), «Адкуль ліха на свеце» (1963), «Прыгоды хлопчыка Іларыка» (1965), «Канец сервітуту» (1968), «Светлы дзень» (апавяданні і казкі, 1969), «Кастусь Каліноўскі» (1971), «Цяжкі год» (1976), нарысы «Коска» (1935), «У нашай сталіцы» (1954), літаратурныя казкі ў вершах і прозе «Каваль Вярнідуб» (1936), «Казка пра смелага вожыка» (1937), «Браты Лазоўскія» (1965), зборнік паэзіі «Улетку» (1947). У 1967 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1978—1980 гг. — у 3 тамах.
У апрацоўцы А. Якімовіча выйшла шмат беларускіх казак як асобнымі выданнямі, так і зборнікамі «Каток — залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «З рога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1983). Таксама А. Якімовіч сааўтар «Чытанкі» для 2-га класа (з Е. Тародкінай, 1933), аўтар падручніка для 2-га класа «Роднае слова» (1932), кніг для чытання «Слухай — запамінай: Азбука ў вершах і малюнках» (1948), «Звяры нашых лясоў» (1951)[1].
   Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, П. Яршова, І. Крылова, І. Тургенева, Д. Маміна-Сібірака, Л. Талстога, А. Чэхава, У. Маякоўскага, М. Горкага, К. Чукоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Гайдара, М. Носава, І. Франка, М. Рыльскага, П. Тычыны, Н. Забілы, Х. К. Андэрсена, Дж. Лондана, Г. Мапасана і інш.
   Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) за аповесці «Адкуль ліха на свеце», «Канец сервітуту» і «Кастусь Каліноўскі».
   Імем Якімовіча названа Зенькавіцкая сярэдняя школа ва Уздзенскім раёне.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел СТУДЗЕНЬ

Соседние подразделы:
ЛЮТЫ
САКАВІК
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ
Государственная символика

N17471

-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

-
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204